
Пра тое, ці здольная літаратура абудзіць у людзях жаданне вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць, ці існуе ў Беларусі падзел на “прабеларускую” і “прарасійскую” часткі і чаму крыўда мусіць стаць важным складнікам нашай нацыянальнай ідэі, на „Еўрарадыё“ разважае літаратар і рэпер Віталь Рыжкоў.
Такое пачуццё, як крыўда, магло б стаць для беларусаў вельмі добрай нацыянальнай ідэяй. У тым выпадку, калі б мы маглі карыстаць гэтае пачуццё для падмацавання сваёй ідэнтычнасці і ў якасці матывацыі адстойваць сваё. Бо, насамрэч, крыўда — вельмі моцная эмоцыя. Яна здольная штурхаць людзей да адстойвання свайго гонару, годнасці і самасці, — перакананы Віталь Рыжкоў.