Святлана Ціханоўская ў Вашынгтоне: сустрэчы з кангрэсменамі, сенатарамі і прадстаўнікамі новай адміністрацыі ЗША

Падчас візіту ў Вашынгтон, беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента і аналітычных цэнтраў. Гэта быў першы візіт і першыя сустрэчы з прадстаўнікамі новай адміністрацыі ЗША.

Мэты візіту — умацаванне двухбаковага Стратэгічнага дыялогу, абмеркаванне наступных крокаў па вызваленні палітвязняў, аднаўленне Belarus Democracy Act, аднаўленне падтрымкі для незалежных медыя і „Радыё Свабода“, прызначэнне спецпасланніка па Беларусі.

У Кангрэсе Ціханоўская сустрэлася з:

Кангрэсменамі Крысам Смітам, Джо Уілсанам, Марыё Дыяс-Балартам, Чакам Эдвардсам,

сенатарамі Дэнам Саліванам, Рыкам Скотам, Джын Шахін, Дзікам Дурбінам і Роджэрам Уікерам. Таксама адбыліся брыфінгі з дарадцамі па нацыянальнай бяспецы і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, у тым ліку блізкіх да прэзідэнта Дональда Трампа.

Пра што дамовіліся падчас сустрэчаў?

– ініцыяванне слуханняў па Беларусі;
– падача на разгляд абноўленага Belarus Democracy Act;
– уключэнне рэпрэсіяў супраць вернікаў у дакументы Кангрэсу.

Асобна была праведзеная сустрэча з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента, у тым ліку з намеснікам памочніка дзяржсакратара Крысам Смітам і адказнымі за напрамак правоў чалавека і рэлігійнай свабоды.

Было абмеркавана:

– прызначэнне спецпасланніка па Беларусі;

– актывізацыя гуманітарных і палітычных намаганняў па вызваленні палітвязняў;

– падрыхтоўка новага пакета падтрымкі грамадзянскай супольнасці і беларускіх СМІ.

Ціханоўская падзякавала адміністрацыі за намаганні, якія прывялі да вызвалення Юрася Зянковіча, журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузнечыка, і Алёны Маўшук.

«Апошняе вызваленне палітвязняў — гэта вынік міжнароднага ціску, і ЗША адыгралі ключавую ролю», — адзначыла Ціханоўская.

Акрамя гэтага, лідарка прыняла ўдзел у:

– сустрэчы лідараў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з удзелам віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй-Дзі Вэнса;

– выступы ў Hudson Institute і International Republican Institute (падчас дыскусіі пра закрытыя рэжымы: Беларусь, Венесуэла, КНДР).

Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Вашынгтона, уручыла ўзнагароды — медалі Скарыны і медалі «За адданую працу» актыўным сябрам супольнасці, якія працягваюць падтрымліваць палітвязняў, журналістаў і рух у выгнанні.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла: «Беларусь павінна быць часткай стратэгіі ЗША ў рэгіёне. Без вольнай Беларусі не будзе трывалага міру ў Еўропе».

tsikhanouskaya.org