Беларуская пляцоўка “Прастора” працягвае сваю дзейнасць

Беларуская пляцоўка “Прастора” працягвае сваю дзейнасць. “Травень мы запланавалі вельмі актыўным, таму сумаваць не давядзецца. У нашых падзеях прымуць удзел такія выбітныя беларускія дзеячы, як Аляксандр Ждановіч і Алег Гарбуз”, – распавяла „Радыё Рацыя“ прадстаўніца установы, суарганізатарка імпрэз Ганна Прышывалка .

РР: Што нас чакае ў траўні ў беларускай прасторы?

Ганна Прышывалка: Будзе многа падзей, яны сапраўды цікавыя. І ў нейкім сэнсе нават доўгачаканыя. У асноўным усе івэнты будуць праходзіць у выходныя дні. Таму трапіць на іх будзе не так праблематычна. Галоўнае паспець забраніраваць месца. Каб гэта зрабіць, трэба зайсці на акаунт нашай пасторы. Там у шапцы профілю будуць вісець спасылкі. Пачнем мы ўсё гэта 11 траўня са спектаклю “Батлейка-Шагал” пад рэжысурай і з удзелам Аляксандра Ждановіча, нашага ўсімі любімага Маляваныча. І мне здаецца, што гэта будзе сапраўды чароўна. Увогуле, гэта трэцяя ці чацвёртая імпрэза з удзелам Аляксандра Ждановіча і гэта заўсёды неверагодны кайф для гледачоў. Яго вельмі любіць наш глядач, таму ўсім вельмі раю прыйсці і атрымаць асалоду, гэта дакладна.

Потым мы чакаем 18 траўня. Мне здаецца, што гэта будзе інтэрактыўная імпрэза, з удзелам і пад кіраўніцтвам Алега Гарбуза. І яна будзе прысвечана агучцы. Бо хто-хто, а Алег ведае пра агучку ўсё. У нас ужо была падзея з яго ўдзелам. Гэта быў кінапаказ. А зараз мы хочам зрабіць імпрэзу, дзе ён не толькі распавядзе, як адбываецца працэс агучкі, а будзе магчымасць у прысутных запісаць, агучыць нейкі кавалачак, нейкую сцэну з кіно і пасля адразу гэта паслухаць. Вось такая ў нас ідэя.

Далей 25 траўня мы чакаем у госці ў нашую прастору Дзяніса Дудзінскага з яго новай праграмай, якую ён рыхтуе адмыслова для нас. Будзе такі творчы вечар. Усе творчыя вечары з яго ўдзелам трошачкі імправізаваныя, але монаспектаклі. Я мяркую, што будзе магчымасць і пагутарыць, і задаць пытанні. Мне здаецца, што будзе чароўна. Таму запрашаю.

31 траўня ў межах нашай прасторы адбудзецца спектакль “Гаральд”. Гэта спектакль у рэжысуры і з удзелам Андрэя Саўчанкі. Таксама запрашаем.

Цалкам гутарка:

Марына Савіцкая, racyja.com