9 траўня ў Івана-Франкоўску, на базе абласнога краязнаўчага музея, адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «З Україною в серці», прысвечанай беларусам, якія загінулі ў расейска-ўкраінскай вайне.

Экспазіцыя змяшчае фотаздымкі, біяграфіі і гісторыі больш як 80-ці беларускіх добраахвотнікаў, што змагаліся ў шэрагах Узброеных сіл Украіны.
Кажа кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– Гэта 24-я лакацыя, дзе была ўрачыста адкрыта выстава «З Украінай у сэрцы». Прысутнічала жонка Змітра Рубашэўскага (пазыўны Ганс) разам з дачкой. Яны распавялі пра беларускага героя. Таксама прысутнічаў камандзір «Азова», ён распавёў пра беларуса, які загінуў на «Азоўсталі».
Таксама 9 траўня на мяжы паміж Украінай і Беларуссю з’явіліся вялікія інфармацыйныя білборды, прысвечаныя памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. На плакатах падкрэсліваецца: вайна пакінула глыбокія раны ў кожнай беларускай сям’і, і гэты досвед не павінен быць выкарыстаны для прапаганды ці гвалту.
Цалкам матэрыял:



