22 траўня ў Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё 44-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025». На сцэне Падляшскай філармоніі выступіў дзяржаўны камерны хор Літвы «Паліфонія» пад кіраўніцтвам Лінаса Баландзіса, які таксама ўваходзіць у склад журы.

Дырыжор выказаўся пра патэнцыял удзельнікаў фестывалю – беларускіх хораў:
-Сёння акурат прыйшлі фестывальныя буклеты, знайшоў там знаёмае імя – гэта Дар’я Дзядко – кіраўніца беларускага хора. Калісьці мы сустракаліся з ёй гадоў 15 таму ў Беларусі. Я думаю, што гэтая сустрэча будзе плённай, таму што я ведаю, што беларускія хоры вельмі прафесійныя.

Цалкам матэрыял:



racyja.com,
фота podlaskie.eu