У Беластоку згулялі ў МедыяКвіз

У Беластоку ў другі раз прайшла гульня ў МедыяКвіз. Інтэлектуальная віктарына адметная тым, што праводзіцца на беларускай мове, а ўсе пытанні ў ёй так ці інакш звязаныя з медыя, СМІ ды прапагандай. Гаворыць арганізатар МедыяКвіза – журналіст Аляксей Шота.

Гэты квіз – частка такой медыяхвалі, якую мы запускаем з нагоды 30-годдзя “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Нягледзячы ні на што, што мы не дома, што сітуацыя ў медыя ў многіх трагічная, БАЖ існуе, і мы стараемся інтэграваць журналістаў, бо гэтага не хапае, а відавочна, што людзі гатовыя гуляць у беларускамоўныя пытанні і пытанне з беларускім кантэкстам. Гэта вельмі важна.

Першае месца ў МедыяКвізе заняла дасведчаная ў беластоцкіх квізах каманда «Псіхапаты». Гаворыць адзін з яе ўдзельнікаў.

Мы ўжо на другой гульні, уражанні вельмі добрыя, падабаецца. Фармат, у прынцыпе, таксама, хоць кароценькі, але вельмі цікава. У прынцыпе, добрая кампанія, добрыя пытанні і добрыя адказы.

РР: Якое пытанне найбольш спадабалася?

– Хай будуць усе.

Усяго гэтым разам на МедыяКвіз у Беластоку заявілася 8 камандаў. Пераможцы атрымалі адпаведныя дыпломы, салодкія ды цікавыя прызы ў выглядзе настольных гульняў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, racyja.com