
Камітэт дзяржбяспекі працягвае праверку адвакатаў у Гомелі і вобласці, паведаміла “Позірку“ крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Паводле яе, адбылося два рэйды. Іх вынік — звальненні, пазапланавая пераатэстацыя, крымінальныя і адміністрацыйныя справы.
Першы рэйд КДБ правёў па юрыдычных кансультацыях 23 траўня, а 29 траўня супрацоўнікі спецслужбы наведалі тых, хто ў той дзень не быў на працоўным месцы. “Цікавіліся стаўленнем да ўлады, правяралі тэлефоны, праводзілі гутаркі“, — сказала крыніца.
Са слоў іншай крыніцы, жыхара Гомеля, звольнілася не менш за тры дасведчаныя адвакаты і гэтая колькасць можа ўзрасці. Як мінімум адзін адпраўлены на пазачарговую пераатэстацыю.