Пагадненне пра абмен і страчаная роля Менска

Фота trt.global

У Стамбуле з удзелам Турцыі адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі Расеі і Украіны. Бакі дасягнулі найбуйнейшага з пачатку поўнамаштабнай вайны пагаднення аб абмене: гаворка ідзе пра цяжкапараненых, цяжкахворых, маладых ваеннапалонных і пра вяртанне целаў каля 6000 загінулых з кожнага боку. 

Падзею на «Радыё Рацыя» каментуе сябра КР і старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў:

–  У прынцыпе, як і чакалася, практычна нічога, калі мы кажам пра нейкія сур’ёзнае перамір’е, натуральна, яго не можа быць. Тым больш пасля нядзельных удараў. Згубіць траціну стратэгічнай авіяцыі, выйсці і сказаць пра перамір’е. Абмен палоннымі – чарговы абмен целамі. Пуцін не хоча сустракацца з Зяленскім, Расея не хоча праводзіць нават 30-дзённае перамір’е.

Таксама па словах Кушнярова, залежнасць ад Расеі не дазволіла Беларусі стаць пляцоўкай для такіх перамоваў:

– Эрдаган, канешне, будзе казаць пра тое, што падобны статус Турцыі, як краін, якія прымаюць перамовы, гэта вельмі вялікая палітычная перамога. Чалавек з аўтарытарным тыпам кіравання заўжды радуецца такім пазіцыям. Мы можам успомніць колькі гэта было прыемна для Лукашэнкі – праводзіць такія перамовы на сваёй тэрыторыі. То бок гэта калі з табой размаўляюць.

Вядома, што Расея і Украіна дамовіліся пра абмен цяжкапараненымі, маладымі палоннымі і целамі загінулых — па 6000 з кожнага боку. Таксама абмяркоўвалася часовае спыненне агню, вяртанне дзяцей і магчымасць сустрэчы лідараў дзвюх краін.

Цалкам матэрыял:

racyja.com