3-га чэрвеня адбылося адкрытае анлайн-пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, на якім быў прадстаўлены праект мемарандума аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі.

Дакумент прадставіла старшыня Міжнароднай камісіі КР Аляксандра Мамаева, якая пералічыла падставы прыняцця мемарандума:
– Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, рэжым выкарыстоўвае наяўнасць смяротнага пакарання, каб паказаць, што наогул можа кожнага забіць. Прымаюцца і новыя законы, па якіх усё больш катэгорый беларусаў падпадаюць пад тыя артыкулы, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне. Зараз ён можа ўсё зрабіць па законе, выкарыстоўваючы смяротнае пакаранне, і гэта пагроза амаль для ўсіх актыўных палітыкаў у замежжы. У Новай Беларусі смяротнага пакарання не патрэбна. Мемарандум па адмене смяротнага пакарання для нас можа стаць добрым працягам супрацы з Радай Еўропы.
Праект мемарандума цяпер адкрыты для шырокага абмеркавання і падрыхтоўкі да галасавання сярод сябраў Каардынацыйнай Рады.
Цалкам матэрыял: