Міра Лукша атрымала адзначэнне “Заслужаная для Беластока”

Міра Лукша – чацвёртая злева

Медалі Urbi Meritus уручаныя. 11 чалавек і адна арганізацыя атрымалі Ганаровыя адзначэнні прэзідэнта горада Беласток «Urbi Meritus – Заслужаны для горада». Прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі падчас суботняй урачыстасці, арганізаванай у межах Дзён горада, уручыў медалі тым асобам, якія асаблівым чынам спрычыніліся да развіцця і прамоцыі Беластока. Урачыстасць завяршылася канцэртам «Queen Symphony – Tribute To Freddie Mercury».

Сярод адзначаных – творцы, самаўрадаўцы, спартоўцы, навукоўцы, грамадскія дзеячы. Сярод іх Міра Лукша, якую адзначалі медалём Urbi Meritus за ўсю творчую працу, за пісанне на беларускай і польскай мовах, за творчую прамоцыю пагранічча культур і народаў, на якім мы жывём.

Міра Лукша – паэтка, празаік, журналістка, перакладчыца. Усё прафесійнае жыццё звязаная з тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва». Летась адзначыла 50-годдзе сваёй творчай дзейнасці. Лаэўратка літаратурнай узнагароды прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага.

Віншуем Міру Лукшу з гэтым адзначэннем яе працы!

racyja.com