Яе праект «Беларус беларусу» больш не з’явіцца на тэлеканале.

Тэлевядучая Валярына Кустава развітваецца з гледачамі «Белсата». Яна паведаміла ў фэйсбуку, што яе праект падтрымкі рэпрэсаваных і палітзняволеных «Беларус Беларусу» больш не з’явіцца ў эфіры.

Што да новых аўтарскіх праграм, то на гэты момант «цьмяныя перспектывы», адзначае Кустава.
Валярына Кустава працавала на «Белсаце» з 2013 года. У 2021-м выехала з Беларусі праз пагрозу крымінальнага пераследу.
