Пасля вечаровага выпуску навінаў на дзяржаўным канале АНТ выйшаў фільм «Спецаперацыя «Гарпун». Матэрыял прысвечаны затрыманаму і ўвезенаму ў пачатку траўня ў Беларусь Паўлу Бялюціну.

Аўтары сцвярджаюць, што замежныя ўрады плануюць знішчэнне Беларусі як дзяржавы. А пра Бялюціна расказваюць як пра паслядоўніка «тэрарыстычнай дзейнасці», нібыта ён рыхтаваў дронавыя атакі на Астравецкую АЭС.
24 красавіка стала вядома, што актывіст «Народнай грамады» Павел Бялюцін знік у Польшчы.