
6 ліпеня ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка адбылася чарговая акцыя. На гэтай акцыі – людзі публічна выказалі салідарнасць з тысячамі вязняў, якія без віны захоплены рэжымам і кінуты на многія гады за краты па палітычных матывах.
Удзельнікі акцыі таксама нагадалі беларусам і ўсяму свету пра так званы Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. Бо ён не мае нічога агульнага з сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі – 27 ліпеня, гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
-Справа ў тым, што 3 ліпеня – гэта здек над усім беларускім народам. Так, гэта дата, калі савецкія войскі вызвалілі сталіцу БССР Менск у 1944 годзе. Але старыя менчукі заўсёды маўчалі пра тое, што немцы сышлі раней.
Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам удзельнікаў.
Цалкам матэрыял:



