
У вёсцы Студзіводы распачаў працу чарговы беларуска-падляшскі летнік, арганізаваны для дзяцей і моладзі, якія выхоўваюцца ў традыцыях беларускай культуры і праваслаўнай веры.
Летнік сабраў удзельнікаў з розных населеных пунктаў Падляшша, а таксама запрошаных гасцей. Кажа арганізатар, кіраўнік Музея малой айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:
– Майстар-клас «Лета з традыцыяй». 20 гадоў мы яго ўжо арганізуем. Маем за мэту, каб дзеці адпачылі пры працы. Робім тое, чаго дзеці не робяць штодзень. У школах пераважна іх ніхто не вучыць ткаць на кроснах і не вучаць іх рабіць розныя рэчы з гліны ці з саломы, спяваць традыцыйныя песні, танцаваць традыцыйныя танцы.
Ужо ў першыя дні ўдзельнікі летніка наведалі царкву ў Новай Волі, дзе далучыліся да святкавання дня святога Яна. Яны пабывалі ў Працоўні фільму, гуку і фатаграфіі ў Міхалаве, прачыталі апавяданне Мікалая Гайдука ў аграсядзібе ў Кабылянцы, а таксама здзейснілі духоўную вандроўку ў Скіт святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках. Летнік у Студзіводах працягнецца да пятніцы, 11-га ліпеня.
Цалкам матэрыял:



racyja.com,
фота аўтара і Дарафея Фіёніка
