«Вясна»: улады прызналі гурт Dzieciuki «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Гурт Dzieciuki на канцэрце ў Вільні 22 лістапада 2019 году. Архіўнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала гурт Dzieciuki «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Паводле праваабаронцаў, такое рашэньне ўхвалілі 10 ліпеня. Паводле МУС Беларусі, дачыненьне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.

Апроч таго, у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі праект «Навіны Гродна і вобласьці». Паводле КДБ, дачыненьне да праекту мае Натальля Лантух.Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала гурт Dzieciuki «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Паводле праваабаронцаў, такое рашэньне ўхвалілі 10 ліпеня. Паводле МУС Беларусі, дачыненьне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.

Апроч таго, у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі праект «Навіны Гродна і вобласьці». Паводле КДБ, дачыненьне да праекту мае Натальля Лантух.

svaboda.org