«Вершы з-за кратаў» — сумесны праект «Вольных паштовак» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. Стваральнікі збіраюць вершы палітвязняў, перакладаюць іх на розныя мовы і распавядаюць гісторыі іх аўтараў.
Ужо на сайе можна пачытаць вершы па-беларуску, па-ангельску і па-партугальску. Таксама разам з вершамі на саце ёсць магчымасць даведацца інфармацыю пра палітвязняў і даслаць ліст онлайн.
«Вершы з-за кратаў» мусяць натхняць больш людзей на падтрымку тых, хто рэпрэсаваны за свае каштоўнасці, але з гонарам праходзіць нават самыя цяжкія выпрабаванні», — пішуць стваральнікі ініцыятывы на сваёй старонцы ў instagram.
Да таго ж на сайце ёсць магчымасць зрабіць данат. Усе сабраныя сродкі пойдуць на перадачы ў турмы, а за ахвяраванні кожны атрымае тэматычныя падарункі.