
Фонд «Вільна Білорусь» працягвае серыю ініцыятыў, скіраваных на падтрымку беларускай супольнасці ва Украіне і фармаванне бачання свабоднай будучыні Беларусі.
29-га ліпеня ў Мукачаве адкрылася фотавыстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім добраахвотнікам, якія загінулі ў барацьбе з расейскай агрэсіяй, і тым, хто працягвае гэтую барацьбу.
Кажа кіраўнік арганізацыі Аляксей Францкевіч:
– На гэты раз 26-ае ўрачыстае адкрыццё адбылося ў Мукачаве. Мы ўдзячныя мясцовай уладзе, асабіста мэру горада Мукачава, кіраўніцтву Палаца культуры. Вельмі цудоўнае месца. Арганізавана было ўсё вельмі цудоўна. Шмат прыйшло вайскоўцаў, каб падтрымаць, у тым ліку беларускія добраахвотнікі. Яшчэ ў адным месце Украіны дазналіся пра беларускіх герояў.
А ўжо 7-га жніўня ў Львове адбудзецца круглы стол «Рэлігійная свабода ў Беларусі: сучасныя выклікі і шляхі наперад», з удзелам спікераў і ў рэжыме анлайн. Сярод асноўных тэм: сучасны стан рэлігійных правоў у Беларусі, магчымасці аўтакефаліі і досвед народаў, што здолелі выйсці з царкоўнай залежнасці Расеі.



racyja.com,
фота фонду «Вільна Білорусь»
