
Вакаліст легендарнага гурта Dzieciuki Улад Бернат нечакана для публікі прадставіў свой свежы праект на фэсце Prekupalle 2025.
Улад Бернат распавядае пра гісторыю стварэння гэтай музычнай фармацыі:
– Гурт наш называецца «Растэйд». Мы граем мяшанку фьюжна, метала, рэгі. І ўвогуле гэта адбылося спантанна. Таму што мы хацелі проста калісьці парэпетаваць з удзельнікамі розных гуртоў.
Па словах Улада, музыкі пакуль выкарыстоўваюць традыцыйныя музычныя інструменты для сваіх песень:
– Мы карыстаемся звычайнымі інструментамі, то бок гэта гітары, бубны і нашы галасы, акрамя, канешне, цымбалаў. Але мы не збіраемся спыняцца. Можа будуць якіясьці эксперыменты, напрыклад, з афрыканскімі барабанамі, ці яшчэ чаго-небудзь. Мы паглядзім і падумаем.
Улад чакае прапановаў ад арганізатараў канцэртаў і па яго словах гатовы выступаць не толькі ў Польшчы, але нават «на Ямайцы».


