
Палітычны актывіст Анатоль Котаў, які пасля падзей 2020 года жыў у Польшчы, перастаў выходзіць на сувязь у Турцыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
«У чацвер раніцай, 21 жніўня, наш калега Анатоль Котаў вылецеў з Варшавы ў Стамбул па асабістых пытаннях. Увесь дзень быў на сувязі з роднымі і калегамі. У чацвер пасля 21.30 па польскім часе перастаў выходзіць на сувязь. З таго моманту на сувязь больш не выходзіў. Родныя Анатоля падалі заяву ў турэцкую паліцыю і консульства Польшчы ў Стамбуле”.
Як піша «Наша ніва», сваім калегам з піяр-агенцтва, дзе ён працаваў, Котаў сказаў, што яму патрэбны адгул па асабістых справах, а жонцы — што трэба ад’ехаць па працы. Ён не вярнуўся ў Польшчу самалётам 24 жніўня, як тое было запланавана.
