
Афіцыйны Менск вядзе актыўныя перамовы з ЗША аб вызваленьні «вялікай колькасці» палітвязьняў. Пра гэта піша польскае выданьне Rzeczpospolita. Тры незалежныя крыніцы пацьвердзілі выданню, што зняволеныя могуць быць вывезеныя ў адну з краін Еўрапейскага Звязу.
Такое развіццё падзей выклікае аналогіі з Нікарагуа, дзе ў 2023 годзе дыктатар Даніэль Артэга дэпартаваў 222 палітвязня, пазбавіўшы іх грамадзянства, адзначае выданне.
Станам на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1193 чалавекі. Такую лічбу падае Праваабарончы Цэнтр Вясна. Ініцыятыва Дысыдэнт-бай называе большую колькасьць – 1335 (з іх: 197 жанчын і 1 няпоўнагадовы ў зняволенні альбо іх свабода абмежаваная; 24 чалавекі адпраўленыя на прымусовае лячэнне).
