Дуэт Св@да і Нічос прэзентаваў рэліз «Kalkulta Nocą»

Падляшскі дуэт Св@да і Нічос прэзентаваў рэліз «Kalkulta Nocą» («Калькута ўночы») – эксперыментальны кавер на шлягер 1980-х гурта «2 plus 1». Індзі-версія польскай эстраднай класікі ўзбагачаная электронным каларытам.  

Акрамя таго, музыкі прадставілі і відэа да сінглу. Працягаюць артысты:

-Гэта наша першая песня на польскай мове і першае відэа, знятае вертыкальна. Запрашаем паглядзець відэа, дзе выступаем у густоўных строях, зробленых з падляшскіх дываноў у цудоўным Беластоку. Будзем удзячныя за кожную падтрымку!

5 верасня Св@да і Нічос у якасці спецыяльных гасцей выступяць на фестывалі «Грай» у Варшаве.

racyja.com