Аляксандр Чарнуха запусціў музычны youtube-канал «Міністэрства сепультуры»

Пра свой новы праект журналіст напісаў на старонцы ў Фэйсбук.

«Важныя навіны! Сёння я запускаю свой YouTube-канал «Міністэрства сепультуры». У ім будзе багата ўсяго пра беларускую музыку і не толькі (бо, напрыклад, на гэтым фота зафіксаваныя мае думкі пра дыету ў сакавіку). Цяпер мне вельмі патрэбная ваша дапамога: калі ласка, падпішыцеся на мой канал і распавядзіце пра яго сваім сябрам. План — штотыдзень рабіць новыя выпускі. Ну і буду вельмі рады, калі вы падзеліцеся сваім меркаваннем. Што спадабалася, а што — не вельмі. Дзякуй вам, сябры!».

Першы выпуск мае назву «Закат кар’еры Міхалка і нечаканы герой «Ляпіса Трубяцкога», якога вы не ведалі».

«Думаеце, што Міхалок быў самым крутым у «Ляпісе Трубяцкім»? Памыляецеся! І зараз я вам гэта дакажу. У гэтым выпуску «Міністэрства сепультуры» раскажу пра закат кар’еры Сяргея, які канчаткова страціў сувязь з рэчаіснасцю, а яшчэ — пра самага крутога «ляпіса». Магчыма, вы пра яго нават не ведалі».

budzma.org