Фрыдман: Расейскія вайскоўцы пакідаюць тэрыторыю Беларусі

Аляксандр Фрыдман

Вучэнні захад-2025. Вайскоўцы з Расеі пакідаюць тэрыторыю Беларусі, вучэнні праводзіліся на палігонах, якія знаходзяцца пераважна ва ўсходніх частках краіны, інфармацыі пра іх небагата. Толькі кароткія паведамленні пра поспехі. Палітычныя наступствы больш адчувальныя пасля расейкай правакацыі, калі дроны пераляцелі на тэрыторыю Польшчы, кажа гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман. Гэта адбывалася на фоне вучэнняў.

– Пытанне ў тым: гэтыя дроны – гэта і ёсць галоўная правакацыя, якую яны падрыхтавалі, ці будзе нешта больш сур’ёзнае? Але бачым, што нічога больш сур’ёзнага пакуль не адбылося.

З афіцыйных інфармацый вынікае, што больш за 100 тысячаў вайскоўцаў прыцягнулі да гэтых вучэнняў, у той час як ваенная разведка Літвы распавяла пра 30 тысяч вайскоўцаў з Беларусі і Расеі. Вучэнні завяршыліся 16 верасня.

– Расейскія вайскоўцы Беларусь пакідаюць. Ніхто не застанецца. Яны патрэбныя Расеі зараз на іншых напрамках. То бок у гэтым сэнсе вучэнні прайшлі куды больш ціха, чым чакалася. Але перад імі была гісторыя з дронамі, і яе так проста не выкрасліш, не перакрэсліш. Яшчэ да яе была гісторыя з польскім манахам.

У адрас Польшчы у чарговы раз таксама прагучала негатыўная рыторыка ад Аляксандра Лукашэнкі, паколькі краіна закрыла межы з Беларуссю праз сукупнасць гэтых прычын, але галоўная – вучэнні «Захад 2025».

racyja.com