
Творчая сустрэча ад Аляксандра Чарнухі, правядзенне Кінаклуба, абмеркаванне твора “Завяршыць гештальт” Макса Шчура, сустрэчы Размоўнага клуба, развіццё ўласнай бібліятэкі.
Гэта асноўныя актыўнасці Таварыства беларускай мовы ў польскім горадзе Лодзь, – распавяла адная з яго галоўных арганізатарак спадарыня Марыя:
– У нас увогуле жнівень – месяц, калі мы не праводзілі падзеі, а займаліся арганізацыйнай больш дзейнасцю. Мы займаліся бібліятэкай, у нас з’явілася асоба, адказная за бібліятэку. Зроблены каталог, які мы ўжо выкладваем у канал бібліятэкі.
“Прыходзьце незалежна ад узроўня валодання беларускай мовай, у вас ёсць магчымасць выказаць свае меркаванні і адчуць сябе часткай цікавага і сяброўскага атачэння,” – адзначаюць арганізатары.
