Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

На фоне апошніх навінаў пра палітзняволенага журналіста і актывіста Саюза палякаў на Беларусі Анджэя Пачобута, у Беластоку каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з ім і з патрабаваннем неадкладнага вызвалення вязня з палону. 

Гавораць  віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі ды іншыя ўдзельнікі акцыі.

– Анджаліка Борыс была на спатканні з Анджэем Пачобутам, дзесьці каля паўтары гадзіны была іх размова. Вядома, Анджэй трымаецца, не зважаючы ні на што. Важыць 72 кілаграмы. Гэта не ёсць добрая рэч, і яна пакіне свой адбітак. Але Анджэй перадае ўсім прывітанне і дзякую за тое, што мы памятаем пра яго, за нашу салідарнасць.

– Я вельмі ўдзячны польскім уладам, я ўдзячны польскай дзяржаве за іх рашучасць у вырашэнні пытання вызвалення палітвязняў. Дзякую ўсім. Жыве Беларусь!

Дзеяч Саюза палякаў на Беларусі, журналіст Анджэй Пачобут, быў аарыштаваны 25 сакавіка 2021 года. У лютым 2023 года засуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Увесь гэты час афіцыйная Варшава вядзе перамовы з дыктатарскім рэжымам у Менску пра яго вызваленне.

Юрась Дзяшук, racyja.com