Польшча разглядае магчымасць збіваць расейскія цэлі над Украінай і Беларуссю

Андрэй Кушняроў

Gazeta Wyborcza паведамляе, што ў Варшаве працягваюцца кансультацыі адносна права польскіх войскаў збіваць расейскія самалёты, ракеты і дроны яшчэ да таго, як яны перасякуць мяжу Польшчы. Ідзе гаворка пра паветранае прастору над Украінай і нават над Беларуссю.

Камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у ЗСУ Андрэй Кушняроў у каментары для «Радыё Рацыя» адзначае, што Беларусь можа рэагаваць па-рознаму:

Там 250-200 кіламетраў, палову тэрыторыі Беларусі яны могуць накрываць. Калі Польшча сапраўды будзе збіваць дроны і ці будзе якая цэль на тэрыторыі Беларусі, мяч будзе на баку Лукашэнкі. То бок ён можа сказаць, калі ён зацікаўлены ў экскалацыі, што “ай-я-яй, гэта агрэсія” і будзе мець у гэтым рацыю. Калі не зацікаўлены ў эскалацыі, то скажа тыпу “вось там штосьці ляцела, хтосьці там штосьці збіў, і мы збівалі”.

Па словах Кушнярова, пры гэтым Украіна будзе толькі ўдзячна, калі Польшча як краіна-сябра NATO зможа ліквідаваць расейскія лятальныя апараты, якія накіроўваюцца на Польшчу, але ляцяць з украінскай тэрыторыі.

racyja.com