Ва Украіне з’явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам

Учора ва Украіне з’явіліся новыя банеры на беларускую тэматыку, заўважыў «Флагшток». 

У Кіеўскай вобласці напярэдадні 1 кастрычніка — Дня абаронцаў Украіны — з’явіліся партрэты беларусаў, якія загінулі, абараняючы Украіну. 

На мяжы Жытомірскай і Гомельскай абласцей новыя бігборды заклікаюць грамадзян Беларусі памятаць, што яны — не расіяне, і не здаваць свае інтарэсы.

nashaniva.com