Сустрэча з прадстаўнікамі Управы працы ў Беластоку

У Хабе «Новая Зямля» адбылася інфармацыйная сустрэча для грамадзян Беларусі і Украіны. Яна праводзілася ў супрацы з Аддзелам працаўладкавання замежнікаў Павятовай Управы працы ў Беластоку.

Падчас сустрэчы спецыялістка аддзела, Ганна Герасімчук, распавяла пра асноўныя аспекты пошуку працы ў Беластоку:

– На спатканні мы сустрэліся з асобамі з Беларусі і Украіны. Мы расказвалі, якія паслугі прадстаўляе павятовая Управа працы ў Беластоку для тых, хто шукае працу, хто хоча даведацца пра рынак працы на тэрыторыі нашага павету. Прагучала шмат пытанняў: якія формы дапамогі для беспрацоўных, як зарэгістравацца.

Усяго сабралася каля дзесяці чалавек. Сустрэча была арганізавана разам з Цэнтрам падтрымкі недзяржаўных арганізацый (Ośrodek Wspierania Organizacji Pozarządowych, OWOP).

racyja.com