Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафія Валовіча зарэгістраваная ў Польшчы

Крыніца: Інстаграм універсітэта

23 верасня 2025 года Раённы суд у Варшаве (XII Гаспадарчы аддзел Нацыянальнага судовага рэестра) прыняў пастанову аб рэгістрацыі асацыяцыі «Astafiej Valovic Belarusian Research University».

Арганізацыя атрымала нумар у KRS: 001195918 і мае юрыдычны адрас у Варшаве па вуліцы Aleje Jerozolimskie 89, лак. 43.

Рэгістрацыя асацыяцыі азначае завяршэнне падрыхтоўчага этапу і пераход да юрыдычна замацаванага існавання ініцыятывы па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча.

«Гэта ўжо ўніверсітэт? Яшчэ не. Але першы крок, каб універсітэт быў афіцыйна прызнаны ў адукацыйнай прасторы Польшчы», — напісана ў сацсетках універсітэта.

budzma.org