Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім.

Падчас сустрэчы яна падзякавала прэзідэнту за падтрымку шэлтэраў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў у польскай сталіцы.
Кажа ўдзельнік сустрэчы, дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі:
– Абмеркавалі далейшы лёс беларускіх мясцінаў, пляцовак у сталіцы Польшчы. Гаварылі таксама пра супольныя мерапрыемствы, якія могуць адбыцца ў гэтым годзе, гэта культурныя, спартовыя. Гаварылі пра неабходнасць дапамогі з боку горада Варшавы для беларускіх палітвязняў, таксама ў выпадку, калі будуць выходзіць беларускія палітзняволеныя.
Ціханоўская прапанавала зрабіць беларускія версіі сайта гораду і іншых матэрыялаў для падтрымкі беларускай культуры і ідэнтычнасці. На сустрэчы яе суправаджаў муж, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі, вызвалены дзякуючы намаганням прэзідэнта ЗША.

