Першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ (Самасей) адбудзецца ў Беластоку з 3 па 7 кастрычніка.

Фестываль арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і мае на мэце прэзентацыю апошніх тэндэнцый у беларускім сучасным мастацтве, а таксама стварэнне прасторы для дыялогу паміж мастакамі і публікай.
Першую выставу фестываля пад назвай I Am Pfeilstorch / Я ёсць Працяты бусел, прадстаўляе куратар Уладзімір Грамовіч:
– Чакаецца 12 артыстаў, якія зрабілі відэа. Амаль палова было зроблена ў рэзідэнцыі Mochnarte, дзякуючы падтрымцы гэтай рэзідэнцыі, мастакі змаглі пабываць на Падляшшы, пазнаёміцца з мясцовай беларускай культурай, наогул папрацаваць тут у такіх варунках, якія блізкія тым, дзе яны нарадзіліся, таму што з большага мастакі жывуць за мяжой, у вымушанай эміграцыі.
Фестываль SAMASIEJ (Самасей) адбудзецца пры падтрымцы Galeria Arsenał, Mochnarte Fundation, Беластоцкай Палітэхнікі і патранатам рэктара.
Месца правядзення: Цэнтр сучаснай адукацыі, будынак бібліятэкі Беластоцкай Палітэхнікі, вул. Zwierzyniecka 16, Беласток. Мерапрыемства пачнецца а 17:00.
Уваход вольны.

Праграма фестывалю тут.


