Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае навукоўцаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, дасылаць артыкулы для публікацыі ў часопісе “Беларуская мова як замежная”.

Кажа дыялектолаг, доктар філалагічных навук Міраслаў Янковяк:
– Рэдакцыя чакае, што гэта будзе добры навуковы ўзровень, таму што гэта навуковы часопіс, але ён датычыць працэсу навучання беларускай мовы, культуры, літаратуры на тэрыторыі Польшчы, але таксама ва ўсім свеце. Рэдакцыя адкрытая на рознага тыпу тэксты, якія датычаць і сітуацыі беларускай мовы, ці сацыялінгвістычнай сітуацыі беларускай мовы.
Падрабязная інфармацыя пра артыкулы, патрабаванні да афармлення і спосабы дасылкі матэрыялаў даступная на старонцы часопіса у Інтэрнэце. Матэрыялы прымаюцца да 1-га сакавіка 2026 года.
Умовы друку ў часопісе “Беларуская мова як замежная”.

