У Беларускім моладзевым хабе адкрылася школа «Інклюзіўны барыста». Цяпер у Inclusive barista social club людзі з інваліднасцю 3 разы на тыдзень будуць вучыцца варыць каву і засвойваць для сябе новую прафесію, піша «Радыё Ўнэт».
«Па панядзелках, серадах і пятніцах ад 11 да 18 мы будзем працаваць, будзем рабіць каву, рабіць камьюніці, у якое мы заміксавалі людзей з інваліднасцю, − распавядае Аляксандр Аўдзевіч пра свой праект, які паспяхова рэалізоўваўся ў Беларусі. Тое ж самае сацыяльны прадпрымальнік цяпер спрабуе зрабіць і ў Польшчы. − Мне яшчэ здаецца, што вельмі ўдзячным быў бы аналагічны праект з пажылымі людзьмі. Калі такія асобы будуць працаваць барыста, то яны і паразмаўляюць з людзьмі, і вырашаць нейкія свае псіхалагічныя праблемы, і заробяць грошы».
«Інклюзіўны барыста» будзе маштабіравацца і папулярызаваць прафесію праз майстар-класы і шкаленні.
«У прафесіі барыста ёсць розныя накірункі, − тлумачыць сузаснавальнік Inclusive barista social club Рыгор. − Можна засяродзіцца на запарванні эспрэса, а можна дасканаліцца ў малюнках на капучына. Нашая галоўная задача цяпер у тым, каб не толькі навучыць людзей варыць каву, але і па магчымасці зрабіць з іх прадпрымальнікаў. І ў нас ужо ёсць 5 асоб, з якімі мы будзем далей развівацца».
У планах Inclusive barista social club − майстар-класы, адукацыйныя мерапрыемствы і сустрэчы. У марах жа − цэлы фестываль.
Падрабязней у плэеры ніжэй: