“Беларуская дыяспара ў Польшчы” заклікала спыніць антымігранцкую рыторыку

Фота з архіва Аляксея Дзікавіцкага

Кіраўнік Таварыства «Беларуская дыяспара ў Польшчы» Аляксей Дзікавіцкі апублікаваў адкрыты ліст да польскіх палітыкаў, СМІ і грамадства з заклікам спыніць «антымігранцкую рыторыку».

Кажа Аляксей Дзікавіцкі:

-Апошнім часам мы назіраем сітуацыю, калі ў публічнай пасторы з’аўляецца пэўная рыторыка, якая, вядома, выкліканая тым, што частка грамадства апасаецца наплыву нелегальных мігрантаў у Польшчу. Але пры гэтым аўтары гэтых выказванняў, гэтай рыторыкі часта абагульняюць і кажуць, што мігранты – гэта дрэнна для Польшчы, будуць сацыяльныя выплаты патрабаваць, будуць злачынствы. Гэта ў пэўным сэнсе распаўсюджваецца на ўсіх мігранатаў.

У лісце падкрэсліваецца, што большасць беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы, падтрымліваюць эканоміку краіны, з’яўляюцца адукаванымі і працавітымі людзьмі, якія культурна блізкія польскаму грамадству. Дзікавіцкі адзначае, што папулісцкая антымігранцкая рыторыка часта перабольшвае праблемы і не адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.

racyja.com