Ціхан Чарнякевіч: “Прадмова” з Вільні едзе ў Прагу

Ціхан Чарнякевіч

У Празе з 24 па 26 кастрычніка будзе праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэта другі па ліку горад, пасля Вільні, які прымае літаратурны фэст. Партнёрамі пражскай праграмы PRADMOVA з’яўляюцца “Беларускі інстытут у Празе” і “Грамадскае аб’яднанне “Пагоня”.

Як кажа прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч, было вельмі шмат заявак з розных гарадоў і было складана ўсе іх задаволіць з-за абмежавання рэсурсаў. Сёлета Берлін, напрыклад, змяніла Прага, бо там вельмі актыўная супольнасць.

Мяняюцца гарады, летась быў Берлін, сёлета няма Берліна. Але гэта залежыць ад беларускіх асяродкаў. Вельмі шмат было просьбаў правесці фестываль менавіта ў гэтых гарадах, і арганізатары ідуць на запыт аўдыторыі. Таму што людзі хочуць пабачыць паэтаў, пісьменнікаў, музыкаў, купіць кнігі, зладзіць штосьці сваё падчас гэтага фестывалю – і ў Празе, і ў Познані, і ў Варшаве.

У межах фестывалю “Прадмова” ў Празе адбудуцца прэзентацыі кніг, дыскусіі, у тым ліку на тэму”Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”, творчы вечар Андрэя Хадановіча, канцэрт гурта BosaeSonca ды іншае.

Лозунг сёлетняга фестывалю “Прадмова” ва ўсіх чатырох гарадах, у тым ліку і Празе, – “Птушкі без гнёздаў”.

racyja.com