Беларускія адукацыйныя ініцыятывы, фундацыі і арганізацыі ў Польшчы праводзяць апытанку сярод беларусаў, каб зразумець запатрабаванасць адукацыі на нацыянальнай мове для дзяцей і дарослых.
Адказы беларусаў, якія стала пражываюць у Польшчы дазволяць зразумець актуальнасць навучання па-беларуску для дзяцей і дарослых, каб адкрыць адпаведные класы і школы у супрацы з Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы. Разуменне запатрабаванасці беларускамоўнай адукацыі можа стаць падмуркам для ўзнікнення новых беларускіх адукацыйных праектаў у Польшчы.
Апытанне ініцыяванае Беларускай школай ў Варшаве, Беларускай Асацыяцыяй адукацыі і навукі, Школай для беларусаў замежжа «Я дома», Аб’яднаным Пераходным Кабінетам па нацыянальным адраджэнні і Рухам Беларускай Салідарнасці.
Прайсці апытанку можна па спасылцы.