Журы прысудзіла ўзнагароду «Лепшы рэжысёр» рэжысёрцы Сашы Кулак за фільм «Ястраб памерам з каня» з фармулёўкай за «адкрыты і ўсвядомлены спосаб працы рэжысёра пры стварэнні фільма на раней невядомай псіхалагічнай тэрыторыі», піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны белавуд».
«Ястраб памерам з каня» — гэта фільм пра расійскую арніталагіню Лідзію, якая ў сваёй хаце пабудавала дэкарацыі свайго любімага серыяла «Твін Пікс» Дэвіда Лінча.
У конкурсе «Балтыйскі фокус» прэмію «Лепшы рэжысёр» журы прысудзіла Максу Галамідаву за пастаноўку фільма «Йойогі», адзначыўшы ўменне рэжысёра «цярпліва назіраць за разнастайнымі цудамі свету і назіраць за імі ў замкнёнай прасторы парка». Адным з прадзюсараў фільма выступіла арганізатарка фестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская.
«Йойогі» прысвечаны назіранню за жыццём людзей у грамадскіх парках.
Пра іншых пераможцаў фестывалю можна даведацца па гэтай спасылцы.