У школах Швецыі дзеці змогуць вывучаць беларускую мову. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Мы атрымалі адказ з дэпартаменту адукацыі на наш запыт пра выкладанне беларускай мовы ў шведскіх школах (modersmålsundervisning). Дзякуючы перамовам з дэпартментам адукацыі, правілы для беларусаў перагледзелі і беларускую мову можна вывучаць нават калі ёсць менш за 5 вучняў у камуне.
Каб атрымаць навучальныя гадзіны, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе ў школу, дзе навучаецца/будзе навучацца ваша дзіця. Кожную заяўку школы рэгіструюць у дэпартаменце адукацыі. Як толькі заяўкі трапяць у дэпартамент адукацыі, запусціцца працэс рэркутацыі настаўніка і каардынацыя паміж камюнамі.
Каб паспець атрымаць навучальныя гадзіны ў восеньскай чвэрці 2023, заяўкі трэба падаваць СЁННЯ.
Вось спасылкі на заяўкі трох камюн:
https://cutt.ly/H8Vow04
https://cutt.ly/A8Vouil
https://cutt.ly/k8Vop2y
Шукайце спасылку на сайце сваёй камуны і дзяліцеся адзін з адным у каментарах!
Патрэбна дапамога з заяўкай? Пішыце ў каментарах ці на info@sverigesbelarusier.eu», — напісана на старонцы «Беларусаў Швецыі».