11 сакавіка адбылася беларуская праваслаўная літургія ў Свята-Мікалаеўскім храме (Канстанцінопальскі Патрыярхат) ў заходнім прыгарадзе Парыжа Булонь-Біянкур, — піша «Хрысціянская візія».
Падчас літургіі, якую правялі вядомыя беларускія святары Уладзімір Драбышэўскі і Антон Гелясаў, маліліся за спыненне вайны і мір ва Ўкраіне, за беларускі і ўкраінскі народы, усіх загінулых у Беларусі ад рук самазванай улады, а таксама на полі бою ва Ўкраіне.
Літургіі маюць стаць рэгулярнымі.