Беларускі след у ізраільскай разведцы: Раман Гофман — новы кіраўнік «Масада»

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху вырашыў прызначыць генерал-маёра, нараджэнца беларускага Мазыра, Рамана Гофмана новым кіраўніком Службы разведкі і спецыяльных заданняў «Масад». Ён зменіць дзейнага дырэктара Давіда Барнэа, чый тэрмін паўнамоцтваў заканчваецца ў чэрвені 2026 года.

Раман Гофман

Беларускі актывіст з Ашкелона Барыс Балтэ звяртае ўвагу, што прызначэнне нараджэнца Беларусі на пасаду кіраўніка найбольш закрытай і ўплывовай спецслужбы Ізраіля мае сімвалічнае значэнне:

– На маю думку, гэта ідэальная кандыдатура для будучага камандуючага беларускага войска. Таксама трэба сказаць, што і ШАБАК, службу бяспекі, і Масад, выведку, стварыў таксама наш чалавек, гэта таксама справа выхадцаў з Беларусі – Ісэля Харэля, гэта наш зямляк з Віцебска. І вось зараз зноў Масадам будзе кіраваць чалавек з Беларусі.

Раман Гофман пакінуў Беларусь яшчэ ў юнацтве: яго сям’я выехала ў Ізраіль падчас адной з хваляў эміграцыі канца 1980-х – пачатку 1990-х, калі многія беларусы яўрэйскага паходжання пераязджалі ў Ізраіль у пошуках бяспекі, новых магчымасцяў і стабільнасці.

racyja.com