Мастачка Алёна на сваёй старонцы ў Instagram расказала асабістую гісторыю пра крыж Ефрасінні Полацкай, якая стала ідэяй для стварэння класнага мерча, піша CityDog.
«Увогуле гісторыя стварэння гэтага мерча вельмі смешная і вясёлая, – дзеліцца мастачка. – Адбылася яна ў лістападаўскім Тбілісі, у той час шмат хто з расейскіх хлопцаў казалі, што яны беларусы, бо грузіны лепей ставіліся да беларусаў. Вось з такім хлопцам у нас аднойчы атрымаўся такі смешны дыялог:
– О-о-о, вы из Беларуси? Я тоже!
– А адкуль?
– Из Полоцка!
– Ведаеш крыж Ефрасінні Полацкай?
– Что?
– Ну, крест Ефросинии Полоцкой знаешь же?
– Не, не знаю.
– Блін, ну гэта нейкі крынж атрымліваецца, што нехта з Полацка нічога не ведае пра крыж Ефрасінні Полацкай».
У выніку гэтай гутаркі і нарадзілася ідэя мерча з крыжам, расказвае Алёна: «Такая гульня слоў – Ефрасіння глядзіць, як вывозяць яе крыж, і адчувае крынж.
І дзе насамрэч крыж?
Па афіцыйнай версіі, напачатку вайны крыж знаходзіўся ў Магілёве. І быў вывезены адтуль разам з іншымі каштоўнасцямі ў Маскву, акурат там сляды крыжа губляюцца. Па словах былога супрацоўніка КДБ у адстаўцы, гэты крыж можа знаходзіцца ў распараджэнні Рускай праваслаўнай царквы. Але ніякіх доказаў гэтаму няма.
У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык Мікалай Кузьміч стварыў поўнапамерную копію рэліквіі. Яна захоўваецца ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры.