
У Варшаве адбылася сустрэча для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі. Далучыцца да івэнту можна было як афлайн у Музеі Вольнай Беларусі, так і анлайн.
Распавядае намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн:
– Насамрэч гэта вельмі адметнае мерапрыемства для ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі, таму што, па-першае, гэтая ўразлівая група, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі, імі на працягу пяці год ніхто ніколі не займаўся. Гэта першае. І другое, чаму яна адметная, таму што гэта пра давер. Пра давер, які быў усталяваны часам маёй супрацай з гэтай групай бацькоў, якая самаарганізаваная група, і яны звярнуліся ў траўні гэтага года, і мы пачалі патроху працаваць.
Удзельнікамі закрытай сустрэчы сталі і прадстаўнікі польскіх мясцовых улад. Сярод мэтаў мерапрыемства былі абмен досведам, абмеркаванне асноўных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца такія сем’і ў Польшчы і Літве, а таксама пошук магчымых рашэнняў.

