Былыя палітвязні аб’ядноўваюцца ў Варшаве

Алег Дабрыднёў

Цяжкія пакуты і выпрабаванні аб´ядноўваюць былых палітвязняў Варшавы. Збіраючыся на акцыях, яны заўсёды знаходзяць агульную мову. У кожнага свой багаж, але агульнае жаданне свабоды.

Нават пасля адбыцця пакарання ім патрэбна збягаць, кажа 20-гадовы Алег Дабрыднёў, які першае пакаранне ад рэжыму атрымаў у 15 гадоў у выглядзе штрафу і дамашняй хіміі, а ў 16 ужо пасадзілі:

– У 16 год мне далі 3.5 год, прабыў на СІЗА дзень за два, спачатку ў выхаваўчай калоніі ў дзіцячай, потым у дарослай у Бабруйску.

Іван Ракіць:

– Сядзеў я ў ІК-2 у Бабруйску, мяне абвінавацілі ў пашкоджанні супрацоўніка міліцыі, падпалкоўніка Дзягеля. Атрымаў я за гэта 2.5 гады. Закрылі мяне ў залі суда.

Антон Бяляеў:

– Я выйшаў са сцягам на маршы, на пратэсты, як агулам ледзь не палова нашай краіны. Пакаранне я сваё адбываю і да гэтай пары.

Антон Бяляеў паспеў збегчы з дамашняй хіміі, каб пазбегнуць  калоніі. Музыка Пятро Марчанка быў закрыты на паўтары гады за тое, што граў на маршах. Усе маладыя, разумныя, годныя, але Беларусь іх страціла.

Пятро Марчанка

racyja.com