У Варшаве адкрылася выстава музыкі з гурта “Страх і Смех” Змітра Жаўнова

У Варшаве адкрылася выстава ліцвіна-паўднёвакаўказскага пост-панк-мета-мезамадэрна “Страх і Смех”. Аўтар твораў – беларускі мастак, які цяпер жыве ў Грузіі, Зміцер Жаўноў – свой стыль называе “карцінным мемам, вясёлым і злым”.

Уражаннямі ад падзеі падзяліўся госць вернісажу, мастацтвазнаўца Аляксандр Тышкевіч:

– Вельмі рад, што творы беларускіх мастакоў можна пабачыць у Варшаве. Запрашаю наведаць, бо ведаю, што ў Варшаве вялікая дыяспара. Выстава будзе працаваць толькі тыдзень. Па-другое, гэты мастак незалежны, у яго карцінах гэта таксама бачна, ён у ніякі палітычны бок не схіляецца, але выказвае менавіта сваю ўласную думку.

Убачыць творы мастака цяпер можна ў Музеі Вольнай Беларусі. Акрамя таго, на падзеі можна далучыцца да інтэрактыву і прагаласаваць за згушчонку з Рагачова альбо Глыбокага. “Людзі павінны мець права на выбар”, – патлумачыў сэнс актыўнасці Аляксандр.

racyja.com