Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Анджэй Пачобут падчас суда. Фота: sb.by

Пра ўмовы ўтрымання палітвязня Анджэя Пачобута ў калоніі №1 у Наваполацку расказаў на прэс-канферэнцыі вызвалены праваабаронца Уладзь Лабковіч.

«Ён знаходзіцца ўвесь час у ПКТ — гэта такі турэмны рэжым унутры калоніі. Ён больш складаны, чым звычайны турэмны рэжым у турмах, у якіх стацыянарна ўвесь час знаходзішся. У мяне ёсць і тое, і другое, магу параўнаць.

У яго добрае здароўе было, прынамсі, на верасень. Апошняе, што я ведаю, ён у парадку, вельмі пазітыўны».

Таксама Лабковіч пацвердзіў, што Міколу Статкевіча вярнулі за краты пасля таго, як ён адмовіўся быць дэпартаваным з Беларусі разам з іншымі вызваленымі палітвязнямі ў верасні.

nashaniva.com