
У Варшаве каля помніка Мікалаю Каперніку адбылася трацыйная акцыя беларусаў Варшавы. “Гэтым разам падзея была прысвечаная адразу двум тэмам», – распавялі ўдзельнік сустрэчы Глеб і яе суарганізатар Васіль.
– 11 снежня адбылося такое свята – Дзень беларускага бел-чырвона-белага сцяга. І таму выбралі гэтую тэму. Але, самае галоўнае, што кожны раз, калі мы выбіраем сабе тэму, штосьці адбываецца ў нашай краіне, і тыя ўлады, якія зараз там пануюць, яны кожны раз тэму нам мяняюць. Таму, канешне, з аднаго боку тое, што 123 палітвязні выйшлі на волю, гэта вельмі добра. Але самае кепскае ў гэтым тое, што іх дэпартавалі з Беларусі.
– Не галоўнае колькі нас – хоць 10, хоць 100 чалавек, галоўнае – што мы ходзім на гэтыя акцыі, працягвае хадзіць.
Акрамя прамоў грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў чакала сумеснае выкананне беларускіх песень.
