
Збор яшчэ можна падтрымаць. Чым большая будзе сума — тым больш атрымаюць палітвязні, вызваленыя і дэпартаваныя 13 снежня.
Фонд «Байсол» у суботу, пасля таго як стала вядома пра вызваленне 123 палітвязняў, абвясціў збор на выплату тэрміновай дапамогі вызваленым палітвязням. Мэтай было сабраць 123 тысячы еўра, з разліку, што кожная і кожны атрымае па 1000 еўра. Неабходная сума была сабрана за пару гадзін
А да раніцы аўторка ўдалося сабраць удвая болей — 251 тысячу еўра.
Збор прадаўжаецца тут.
Усе сродкі, назбіраныя падчас гэтага збору, пойдуць гэтым самым палітвязням. Чым большая будзе сума — тым больш яны атрымаюць.
BYSOL ужо ладзіў такі збор, калі 11 верасня 2025 года рэжым выправіў у Літву 52 чалавекі. Тады атрымалася сабраць 111 тысяч еўра (мэта была — 50 тысяч). У адказ вызваленыя запісалі відэа з падзякамі для тых, хто ім дапамог.
