
У беластоцкім хабе «Новая Зямля» 14 снежня, адбылася сустрэча з беларускім добраахвотнікам Аляксандрам Наўковічам – пазыўны “Лахвіч”.
Аляксандр прадставіў актывістам з Беластока праект рэзалюцыі па тэме “Пагроза расейскай інтэрвенцыі”.
Кажа Аляксандр «Лахвіч»:
– Тыя, хто прыйшоў, распаўсюдзяць інфармацыю, абмяняліся кантактамі. Дам спасылку на сайт, дзе ёсць усе 16 старонак праекта. Пакуль 16. Ён дапаўняецца. Мы не стаім на месцы. Таму ўражанне толькі станоўчае ад сустрэчы. Тое, што была крытыка і пытанні – гэта проста неймаверна. Я шчыра скажу, калі б проста ківалі галовамі, а мы ўжо гэта бачылі ў Беларусі, нам не трэба такія парламенты, нам не трэба такія людзі, нам не трэба такі народ. Нам патрэбныя людзі з упэўненай грамадзянскай пазіцыяй.
Спадар Наўковіч ужо ў бліжэйшыя дні накіруецца ва Украіну, каб прывезці «гуманітарку», а таксама, каб далей быць «добраахвотнікам» і ваяваць супраць Расеі.


