
У Славутычы Кіеўскай вобласці Украіны пахавалі Наталлю Барышавец – ураджэнку Беларусі, якая добраахвотна далучылася да Збройных сілаў Украіны. Пра гэта паведамляе Славутыцкая гарадская рада.
Наталля Барышавец нарадзілася ў Любані 13 лютага 1987 года. Але большая частка ейнага жыцця была звязаная са Славутычам, дзе яна вучылася і працавала. У пачатку 2024-га добраахвотна ўступіла ў шэрагі ЗСУ.
18 снежня 2025 года Наталля памерла падчас лячэння ў Нацыянальным вайскова-медычным клінічным цэнтры Кіева. 20 снежня яе пахавалі ў Славутычы.
Кіраўніца місіі дэмакратычных сілаў у Кіеве Святлана Шаціліна паведаміла ў лістападзе, што на вайне ва Украіне загінулі каля 100 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі супраць Расеі.
