
Усю Калядную ноч сайт Kamunikat.org змагаўся з хакерскай атакай.
Зламыснік здолеў атрымаць доступ да сэрвісу з узроўню адміністратара і паслядоўна выдаляў публікацыі і навіны. Каля 2:30 удалося заблакіраваць яго дэструкцыйныя дзеянні.
На жаль, узломшчыкам удалося выдаліць некалькі тысяч публікацый і навін. Аднак шкоду цалкам удалося ліквідаваць: публікацыі былі адноўленыя яшчэ ноччу, а навіны — вернутыя толькі 25.12 вечарам.
Зараз працягваюцца працы па забеспячэнні сайта.
Пакуль што невядома, хто стаяў за гэтай атакай.
